"Гавары праўду" і "За свабоду" павіншавалі Статкевіча пікетам (фота)

Адным Статкевічам, якому 12 жніўня споўнілася 56 гадоў, арганізатары не абмежаваліся - падтрымаць тэлеграмай можна было любога з палітвязняў. Для гэтага кожны ўдзельнік пікету быў гатовы прадаставіць свой асабісты тэлефон.

Наведвальнікі "Камароўкі" міма не праходзілі - большасць спынялася ля пікета.

Без цацачнага мядзведзя таксама не абышлося. Ён "трымаў" балёнікі з прозвішчамі палітвязняў.

На суседнім пікеце, дзе збіралі подпісы за галоўнага урача адной з паліклінік, было не так шматлюдна.

Арганізатарам пікета часам было няпроста адбівацца ад прыхільнікаў афіцыйнага курса.

Міхаіл Пашкевіч і Андрэй Дзмітрыеў заклікалі віншаваць Статкевіча праз мегафон.

Паштоўка ад Мілінкевіча.

Дзмітрыеў спрачаецца з пенсіянеркай. Даведаўшыся, што той быў 19 снежня 2010 году на плошчы Незалежнасці, жанчына абазвала Дзмітрыева "падонкам" і з пікету сышла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі