Генпракурор Польшчы звольніў адказных за "справу Бяляцкага"

Пра звальненне генпракурор Анджэй Сэрэмэт паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай "справе Бяляцкага". Па словах польскага чыноўніка, яго падначаленыя мелі інструкцыю з перасцярогамі наконт юрыдычных запытаў з Беларусі. На жаль, кажа Сэрэмэт, гэтыя засцярогі былі праігнараваныя.


Разам з тым генпракурор не адказаў на пытанне, ці звярае Генпракуратура запыты з інфармацыяй пра беларускіх апазыцыянэраў і палітуцекачоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі