Індзейцы мая: 21 снежня — нашае свята!

Ён прыняў рашэнне змагацца супраць абмежаванняў пры наведванні турыстамі святых месцаў 21 снежня.

Як вядома, у гэты дзень сканчаецца старажытны каляндар індзейцаў і песімісты чакаюць "канца свету". У Гватэмалу могуць прыехаць да 200 тысяч турыстаў. Улады вырашылі абмежаваць доступ у мясцовасці, дзе знаходзяцца археалагічныя помнікі. Вялікі савет індзейцаў заявіў, што 21 снежня — іх свята і таму заклікае міністэрства культуры адмяніць усе забароны для турыстаў.

Правадыры старажытных народаў маюць намер наведаць адзін з галоўных цэнтраў культуры мая Цікаль, каб асабіста кантраляваць сітуацыю.

Як паведамляе РІА "Новости", Гватэмала збіраецца наладзіць жывую трансляцыю падзеяў 21 снежня на многія краіны свету, у тым ліку на Кітай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі