Гурт з Магілёва прысвяціў песню ахвярам тэракта ( + аўдыё)
У гадавіну выбуху ў мінскім метро магілёўскі гурт John Doe выклаў у інтэрнэт песню, прысвечаную ахвярам трагедыі.
Песня ахвярам тэракта: John Doe — "Камень"
"Тэкст быў напісаны вельмі хутка. Хлопцы адразу ж падхапілі. Поваду весяліцца там няма, але як паказаць? Калі я скажу, мяне ніхто не пачуе. Мы хацелі проста паразважаць. Трэба паслухаць, можа, кожны знойдзе нешта сваё. Я не буду казаць, пра што ён. Калі гэта здарылася (тэракт у метро — Еўрарадыё), праз некаторы час мы ўжо напісалі песню", — распавядае пра ўзнікненне песні вакаліст John Doe Дзяніс Астапаў.
Песня "Камень" была адной з першых, якія напісалі хлопцы з Джон Доў — гурт з'явіўся толькі год таму. У яго склад уваходзяць былыя ўдзельнікі гурта "Дзеці падзямелля" і экс-электроншчык гурта MAUZER. Еўрарадыё адкрыла John Doe падчас апошняй сумеснай канцэртнай акцыі, якую разам з намі ладзілі 34mag.
“Назву для гурта прыдумаў Саша, басіст. Мы ўсе нікому не вядомыя, усяго толькі маса людзей, не прэзідэнты, не палітыкі. А Джон Доў гэта звычайны чалавек — Іван Іваноў", — распавядае пра гурт гітарыст Ягор. — Яшчэ адна прычына, чаму так назвалі гурт, таму што не змаглі вызначыцца, у якім стылі граем. Ёсць музыка, ёсць тэкст, усё гэта разам - атрымоўваецца песня. А як стыль называецца, абсалютна не важна".
Патлумачыць, у якім стылі граюць, музыкі не здолелі. Еўрарадыё таксама не вызначылася. Таму вырашайце самі.
Яшчэ адзін запісаны трэк гурта "Бог спасёт":