Кампанія “Мілавіца” нясе страты ад Мытнага саюза

Фінансавыя страты ўзніклі ў выніку ўніфікацыі пошлінаў у Мытным саюзе, паведаміў у інтэрв’ю БЕЛТА генеральны дырэктар “Мілавіцы” Дзмітрый Дзічкоўскі. Матэрыялы для вытворчасці гарсэтных вырабаў — вельмі спецыфічныя, яны набываюцца ў 16 краінах свету. Да ўступлення правілаў Мытнага саюза сярэдняя пошліна на імпартаваныя матэрыялы для прадпрыемства складала 4,5%. Але з 1 студзеня 2010 года яна ўзрасла да 12,5% і механічна паўтарыла аналагічную стаўку Расійскай Федэрацыі.

Падвышэнне мытаў паставіла пад пагрозу коштавую канкурэнтаздольнасць беларускага вытворцы. Акрамя таго, стаўкі ўвазных мытаў на гатовыя гарсэтныя вырабы знізіліся з 20 да 10 адсоткаў. Гэта спрасціла доступ на ёмісты расійскі рынак для еўрапейскіх вытворцаў. Для “Мілавіцы” гэта было адчувальным, бо 65% продажаў кампаніі прыпадае якраз на Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі