Кіраўніку ЖЭСа давядзецца абследаваць кватэру Някляева
На Някляева могуць скласці новы пратакол. Прыцягнуць да адказнасці паэта могуць за перапланіроўку кватэры.
У сваім блогу адзін з работнікаў ЖЭСа, якой абслугоўваецца дом і Уладзіміра Някляева, апісаў паход сваіх калег да паэта. Нехта зрабіў перапланіроўку ў доме, якая прывяла да знікнення вентыляцыі.
Імаверна ў кватэры Някляева, дзе паэт знаходзіцца пад хатнім арыштам, і была зроблена незаконная перапланіроўка.
У кватэру супрацоўнікі КДБ нікога не пусцілі. А вось начальніку ЖЭСа пасля пяць разоў тэлефанавалі з камітэта і пыталіся, хто і навошта прыходзіў. У выніку самаму начальніку давядзецца абследаваць кватэру паэта. І калі выявіцца, што менавіта Някляевы парушылі закон, на гаспадара будзе складзены пратакол.