Кіраўнік Еўрапарламента заклікае вызваліць Змітра Бандарэнку
А таксама ўсіх беларускіх палітвязняў.
Пра гэта Ежы Бузэк заявіў 24 ліпеня ў эфіры радыёстанцыі Polskie Radio. Па словах кіраўніка Еўрапарламента, у адносінах да Бандарэнкі ўлады паводзяць сябе "агідна і бесчалавечна". У вязня сур'ёзныя праблемы з пазваночнікам, яму трэба спецыяльная кансультацыя і рэабілітацыя, канстатаваў Бузэк.
Палітык адзначыў, што Еўрапарламент шмат гадоў стаіць на баку беларусаў і падтрымлівае іх дэмакратычныя памкненні, перадае БелаПАН.
Нагадаем, Змітра Бандарэнку па "справе 19 снежня" асудзілі на два гады пазбаўлення волі. За кратамі ў яго рэзка пагоршала здароўе. 26 ліпеня яго павінны апераваць у 5-й клінічнай лякарні Мінску. Перад гэтым Бандарэнку паставілі перад выбарам: або аперацыя, або этап у калонію. Пры гэтым у кансультацыі нейрахірурга вязню адмовілі.