Кіраўнік літоўскага Мінюста паабяцаў дапамагчы Алесю Бяляцкаму
Пра гэта Рэмігіюс Шымашус заявіў 9 жніўня пасля паседжання камітэта па міжнародных адносінах літоўскага Сейма.
Нагадаем, дэпутаты абмяркоўвалі тое, што Літва перадала беларускім уладам інфармацыю пра банкаўскія рахункі беларускіх апазіцыянераў.
Паседжанне доўжылася амаль тры гадзіны, паведамляе БелаПАН. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Мінюста, МЗС, а таксама кіраўнік Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Мадэстас Касяляўскас, чыноўнікі Генпракуратуры і парламентары.
Міністр юстыцыі выказаў шкадаванне пра сітуацыю з Алесем Бяляцкім і паабяцаў "дапамагаць пераследаваным апазіцыянерам". У той жа час ён адзначыў, што цяпер пакуль не думае ні пра сваю адказнасць, ні пра адказнасць сваіх падначаленых за тое, што гэта інфармацыя патрапіла да беларускіх уладаў. Па яго словах, час для пошукаў вінаватых яшчэ не прыйшоў, і "ўсё пакажа расследаванне".