КХП-БНФ плануе правесці на Дзяды два шэсці і два мітынгі

Маршрут традыцыйны. Збор 30 кастрычніка ў 10.30 каля гадзіннікавага завода "Луч", шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах запланаваны на 15 гадзін, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, у Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на другое традыцыйнае шэсце, якое праводзіць КХП-БНФ. На 6 лістапада пададзеная заяўка на шэсце ад камвольнага камбіната да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Таксама традыцыйна збор у 12 гадзін каля камвольнага камбіната, рух па вуліцы Маякоўскага да яра.

Пакуль адказу на абедзве заяўкі няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі