Класкоўскі: Мне пагражалі згвалтаваннем, калі не напішу прашэнне
Былы палітвязень падцвердзіў словы Мікалая Статкевіча.
У жывым эфіры Еўрарадыё былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі заявіў, што у апошні час адміністрацыя калоніі некалькі разоў прапаноўвала яму напісаць прашэнне аб памілаванні. Прычым быў важны сам факт напісання паперы — не абавязкова было нават прызнаваць віну.
Спадар Класкоўскі таксама падцвердзіў, што у калоніі яму пагражалі згвалтаваннем, калі ён адмовіцца падпісваць прашэнне аб памілаванні.“Так, так. Тым болей, як я зразумеў, вырашылі праз іншых зняволеных дзейнічаць. У розных калоніях ёсць розныя людзі. Пакаранне праз іх, скажам так.На гэты конт будзе асобнае інтэрв’ю, Каб па вяршкам нічога не расказваць. Агульнаеуражанне каб не размазваць. Разумееце. Больш грунтоўны нейкі матэрыял”, — расказаў Класкоўскі-малодшы.
Нагадаем, што ўчора на свабоду выйшлі яшчэ 11 палітвязняў. У адрозненне ад папярэдніх памілаваных, амаль ніхто з іх не пагадзіўся падпісваць прашэнні аб памілаванні.
Таксама ўчора стала вядомая заява палітвязня Міколы Статкевіча, прададзеная па тэлефоне праз дачку, што ў шклоўскай калоніі палітычным пагражалі згвалтаваннем, калі яны не падпішуць паперу з просьбай аб памілаванні.
Фота — svaboda.org