Кляшчы наступаюць: 20 чалавек пакусаныя

Найбольшую актыўнасць кляшчы праяўляюць у паўднёвых рэгіёнах. Такую інфармацыю паведамілі спецыялісты падчас прэс-канферэнцыі “Кляшчавыя інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь і захады па іх прафілактыцы”, піша “Наша Ніва”. Зрэшты, сёлета кляшчоў будзе меней, чым у папярэднія гады, бо вясна позняя.

Медыкі раяць тым, хто ходзіць у лес, шчыльна апранацца і пакідаць як мага меней участкаў адкрытай скуру, куды можа сесці паразіт. А вось рабіць прышчэпкі ад кляшчоў не рэкамендуюць. Калі насякомае ўсё ж да вас прычапілася, яго трэба як мага хутчэй зняць, каб пазбегнуць заражэння энцэфалітам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі