Курс долара знізіўся пасля выходных
Такія вынікі панядзелкавых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара зменшыўся з 8380 да 8360 рублёў. У пятніцу курс таксама паменшыўся на 20 рублёў.
Курс еўра 9 ліпеня знізіўся з 10 370 да 10 280 рублёў. 6 ліпеня ён панізіўся на 150 рублёў.
Расійскі рубель патаннеў з 257 да 253,5 беларускіх. У канцы мінулага тыдня яго курс панізіўся з 258,5 да 257 беларускіх рублёў.
Фота — kredut.com.ua