Літоўскі сейм абмяркуе "справу Бяляцкага"
Пазачарговае паседжанне камітэта па міжнародных адносінах сейма Літвы пройдзе ў аўторак 9 жніўня.
Парламентарыі хочуць высветліць, хто перадаў афіцыйнаму Мінску інфармацыю пра беларускіх дэмакратаў. Пра гэта заявіў старшыня сеймавага камітэта Эмануэліс Зінгерыс, паведамляе "Хартыя'97".
Служба прэм'ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса звярнулася ў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем перадаць да 9 жніўня ўсю інфармацыю, звязаную з гэтым інцыдэнтам.
Фота — nedelia.lt