Лукашэнка пагадзіўся, што банкаўскія камісіі за крэдыт адменяць у 2013-м
Кіраўнік дзяржавы падпісаў закон, якім уносяцца дапаўненні і змены ў Банкаўскі кодэкс.
У чэрвені яго прыняла Палата прадстаўнікоў і ўхваліў Савет Рэспублікі.
Асноўныя змены, унесеныя ў Банкаўскі кодэкс, пачнуць дзейнічаць толькі праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання г. зн. у канцы студзеня 2013 года. Такім чынам, сёлета банкаўскія камісіі за крэдыт яшчэ захаваюцца. А ўжо з наступнага года беларусы, якія ўзялі крэдыт, будуць плаціць банку толькі працэнты, а камісійныя і іншыя плацяжы адмяняюцца.
Фота — bymedia.net