Лукашэнка ўраду: я патрабую спыніць вольніцу ў цэнаўтварэнні! (відэа)

На ім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2012 годзе і задачы на бягучы год.


"Я патрабую спыніць вольніцу ў цэнаўтварэнні. Няма такой неабходнасці. Ураду і Нацыянальнаму банку трэба больш эфектыўна ажыццяўляць цэнавае рэгуляванне", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка звярнуў увагу чыноўнікаў на тое, што інфляцыя сёлета выклікае справядлівыя засцярогі ў людзей. Ён звярнуўся да кіраўніка ўраду Міхаіла Мясніковіча і старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай і падкрэсліў, што ад гэтага "залежыць замацаванне макраэканамічнай стабільнасці".

"Калі паглядзець за перыяд з пачатку 2011 года, то да гэтага часу беларускі рубель дэвальваваўся ў 2,9 разы, — цытуе словы Аляксандр Лукашэнкі БЕЛТА. — Пры гэтым спажывецкія цэны выраслі ў 2,6 разы. У тым ліку на харчовыя тавары — амаль у 3 разы, на нехарчовыя тавары і паслугі — у 2,5 разы. У вас што, у цэнаўтварэнні стаіць задача дагнаць і перагнаць тэмпы дэвальвацыі?".

Лукашэнка заявіў, што трэба прыняць энергічныя захады для стрымлівання інфляцыі. Інакш гэта прынясе праблемы і на спажывецкім рынку, і ўскладніць працэс мадэрнізацыі нашай эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі