Лукашэнка вызваліў ад адбыцця пакарання 9 фігурантаў "справы 19 снежня"
Іх імёны не паведамляюцца.
Як інфармуе БЕЛТА, рашэнне пра памілаванне кіраўнік краіны прыняў, грунтуючыся на просьбах гэтых людзей. Гаворыцца, што яны ўсвядомілі супрацьпраўны характар сваіх дзеянняў, прызналі віну і шчыра раскаяліся.
У прэс-службе кіраўніка краіны імёны памілаваных карэспандэнту Еўрарадыё назваць не змаглі.
Нагадаем, што па "справе 19 снежня" быў асуджаны 41 чалавек. У тым ліку пяцёра кандыдатаў у прэзідэнты — Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус, Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі. Першыя трое атрымалі вялікія турэмныя тэрміны, Някляеў быў асуджаны на 2 гады з адтэрміноўкай, Рымашэўскі — на 2 гады ўмоўна.
Фота: daylife.com