"Людзі ў цывільным" на "маўклівых акцыях" у Мінску — не спецслужбы Расіі

Па яго словах, як перадае сайт interfax.by, удзел расійскіх спецслужбаў у такіх акцыях у прынцыпе немагчымы. Нагадаем, звесткі пра датычнасць "людзей у цывільным" да расійскіх спецслужбаў з'явіліся ў шэрагу расійскіх СМІ.


Амбасадар паведаміў, што паміж нашымі краінамі няма ніякіх дамоваў, якія б дазволілі выкарыстаць расійскія спецслужбы для барацьбы з унутраным супрацівам у Беларусі. 


Сурыкаў згадах дваіх расійскіх грамадзян, затрыманых падчас "маўклівых акцыяў" у Мінску і Барысаве. Яны плануюць апратэстоўваць як дзеянні праваахоўнікаў, так і судовыя рашэнні. Расійская амбасада звярнулася ў пракуратуру Мінску з нагоды гэтых затрыманняў. 


Дыпламат заявіў, што Расія ўвогуле супраць масавага затрымання грамадзян незразумела за што, і тым больш расійскіх. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі