Магілёўскія дэмакраты ўсё ж такі ўсклалі кветкі да памятнага месца

Яны паклалі кветкі да памятнага месца, дзе ў 1918 годзе адбыўся прадстаўнічы сход. На ім магілёўцы пераважнай большасцю падтрымалі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тым часам стала вядома, што большасць затрыманых ужо на волі. Праваабаронца Барыс Бухель паведаміў Еўрарадыё, што лідара Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Змітра Салаўёва і журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча міліцыянты афармляюць на "суткі". Паколькі судовыя разгляды ў суботу у Магілёве апошнім часам не практыкуюцца, судзіць затрыманых будуць у панядзелак.

Нагадаем, што Салаўёва і Лапцэвіча вінавацяць у супраціве міліцыянтам пры затрыманні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі