"Малады Фронт" пачаў вайну з радыёкропкамі

Адмова ад радыёкропак — першая стадыя кампаніі, паведамляецца на сайце "Маладога Фронту". Арганізацыя прыводзіць статыстыку: у краіне на 10 мільёнаў насельніцтва калі 2,5 мільёна радыёкропак. Штомесяц за 1 радыёкропку жыхары плацяць 800 рублёў. "Па сённяшнім курсе долара атрымліваецца, што за гэтую паслугу мы плацім 3 мільёны долараў у год", — адзначаюць маладафронтаўцы.

Каб не падтрымліваць сваімі грашыма цяперашнюю ўладу, яны прапануюць адмовіцца ад радыёкропак. Для гэтага дастаткова напісаць заяву з адмовай без указання прычынаў у мясцовы цэнтр радыётрансляцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі