Марына Шкерманкова заваявала першы беларускі медаль у Лондане (фота)
За "бронзу" беларуская штангістка атрымае 50 тысяч долараў прызавых.
1 жніўня беларускія штангісткі паспяхова выступілі ў катэгорыі да 69 кг. Марына Шкерманкова заваявала "бронзу", чацвёртай стала яшчэ адна беларуска — Дзіна Сазанавец.
Першае месца заваявала Ю Сім з Паўночнай Карэі (сума — 261 кг), другое — Раксана Даніэла з Румыніі (256). 256 кг набралі і Шкерманкова з Сазанавец. Месцы паміж імі былі размеркаваны па вазе штангістак.
Марыне Шкерманковай 22 гады. Нарадзілася 9 красавіка 1990 года ў Глыбокім. Яна студэнтка, вучыцца ў Віцебску. Двухразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2009 і 2010 гады), срэбраны прызёр маладзёжнага ЧЕ-2009, бронзавы прызёр маладзёжнага ЧЕ-2011. Толькі нядаўна яна перайшла ў дарослую катэгорыю.
Фота — daylife.com, mst.by