Мікіта Ліхавід даслаў ліст маці
9 жніўня Алена Ліхавід атрымала ліст ад сына.
Па яе словах, якія перадае БелаПАН, Мікіта ні на што не скардзіцца. Адно што да яго каля двух месяцаў не даходзяць лісты. Як патлумачыла начальства калоніі, гэта звязана з тым, што турэмны цэнзар у адпачынку.
Мікіту Ліхавіду дагэтуль не далі права на тэлефанаванні. Па словах маці, вязень мае права патэлефанаваць дадому тры разы ў месяц. І хаця Мікіта напісаў заяву на званкі яшчэ паўтара месяца таму, ён дагэтуль не можа тэлефанаваць. Тлумачаць гэта тым, што начальнік яго атрада ў адпачынку, а яго намеснік яшчэ не ў курсе справы і дазволіць пакуль нічога не можа, кажа маці палітвязня.
Нагадаем, па "справе 19 снежня" яе сына асудзілі на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ліхавід адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі.