Міліцыянты Паўлу Вінаградаву: збірайся, у цябе сёння суд

Вось што распавяла Еўрарадыё жонка Паўла Вінаградава Святлана:
120907 Vinahradau zatrymannie.mp3
“У 7.03 прыйшлі. Утраіх. Прозвішча аднаго ведаю — Давідзюк. Ён раней ужо Пашу затрымліваў. І гавораць — збірайся, суд сёння будзе”.

Святлана дадае, што не адчыніць дзверы яны проста не маглі — Павел знаходзіцца пад наглядам міліцыі і абавязаны пускаць праваахоўнікаў па першым патрабаванні. Яна лічыць, што затрыманне мужа звязанае з заўтрашнім Днём горада.

Нагадаем таксама, што 6 верасня ўвечары міліцыянты завіталі у офіс “Гавары праўду” і знеслі з сабой улёткі і сцягі з сімволікай кампаніі.

Дарэчы, учора на сайце "Беларускі партызан" Вінаградаў напісаў: "На гэтым тыдні пачнецца аперацыя "Байкот101", пра ход якой я буду інфармаваць цябе, дарагі чытач, пакуль Цэнтр Ізаляцыі Правапарушальнікаў не разлучыць нас"...

На Акрэсціна Вінаградаў сёлета ўжо правёў дзясяткі сутак адміністрацыйнага арышту.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі