Мінабароны: У парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел Су-25

Сайт Міністэрства абароны паведамляе, што сёлета на парад выйдуць больш за 4 тысячы вайскоўцаў і каля 200 адзінак баявой тэхнікі. Шэсце традыцыйна адкрыюць сувораўцы, а з тэхнікі першымі перад гледачамі з’явяцца такні Т-43 і БТ-7 часоў Вялікай айчыннай вайны.

Нягледзячы на авіякатастрофу 12 чэрвеня, у Мінабароны вырашылі не адмаўляцца ад удзелу ў парадзе самалётаў. Над Мінскам праляцяць знішчальнікі Су-27 і Міг-29, эскадрылля Л-39, а таксама штурмавікі Су-25 ― такія ж, як самалёт, на якім менш за два тыдні таму разбіўся падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

Фота: cyxymu.livejournal.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі