Міністэрства культуры заступілася за дом Максіма Гарэцкага ў Горках

Лісты з просьбай захаваць будынак, у якім жыў класік беларускай літаратуры, накіраваныя ў Горацкі райвыканкам і Магілёўскі аблвыканкам. Ініцыятыва па захаванні будынка сыходзіць ад грамадзянаў, якія збіралі подпісы ў Горках, Мінску і Віцебску.

Нагадаем, што мясцовыя ўлады збіраюцца знесці будынак да фестывалю “Дажынкі-2012”. Паводле іх, дом знаходзіцца ў аварыйным стане і не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі