Мінскае "Дынама" — на 39-м месцы ў рэйтынгу найлепшых клубаў Еўропы
Такі вынік хакейнага сезону-2011/12.
Рэйтынг клубаў складае партал Hockeyarchives. У параўнанні з аналагічным рэйтынгам мінулага года беларускі клуб падняўся на адну пазіцыю, адзначае "Прессбол".
Узначальвае топ-ліст маскоўскае "Дынама". У тройку найлепшых увайшлі таксама чалябінскі "Трактар" і СКА з Санкт-Пецярбурга.