Мінюст Літвы патрабаваў у банкаў беларускія рахункі праз суд
Самі банкі адмаўляюцца каментаваць сітуацыю.
Пра гэта піша "Ежедневник" са спасылкай на Lietuvos rytas. Па звестках журналістаў, літоўскі Мінюст атрымаў ад беларускіх калег запыт увесну. Літоўскія чыноўнікі звярнуліся ў два банкі, дзе былі асабістыя рахункі беларускіх праваабаронцаў. З нагоды Валянціна Стэфановіча — у банк SEB, у сувязі з Алесем Бяляцкім — у банк DnB Nord.
Банк DnB Nord падаў звесткі пра Бяляцкага адразу. А вось SEB не спяшаўся выконваць просьбу. Яны пацікавіліся ў міністэрства, на якой прававой падставе банк павінен гэта рабіць.