Мясніковіч: у Беларусі рэкордны рост таваразвароту з краінамі ЕС!
У 2012 годзе ён вырасце на 19%. Пра гэта на Міжнародным дзелавым форуме ў Мінску заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
"Гэта рэкорд за апошнія гады, — цытуе словы Мясніковіча БЕЛТА. — У цяперашнім годзе мы зможам выйсці на 25 мільярдаў долараў узаемнага гандлю з краінамі Еўрасаюза".
Прэм'ер-міністр адзначыў развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва па лініі дзелавых колаў Беларусі з еўрапейскімі партнёрамі. "Я спадзяюся, што прыклад бізнэсу будзе павучальны для палітыкаў: у нас шмат агульнага і вялізны патэнцыял узаемнага супрацоўніцтва дзеля дабра нашых народаў", — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Фота — bymedia.net