МЗС Польшчы пра прысуд Някляеву: У Еўропе XXI ст. апанентаў не б'юць кіем
"Міністэрства замежных спраў выказвае рашучы пратэст супраць працяглай хвалі рэпрэсій", — гаворыцца ў адмысловай заяве польскага МЗС.
Заява прынятая з нагоды прысуду Уладзіміру Някляеву, "кандыдату на прэзідэнцкіх выбарах, вядомаму паэту і беларускаму інтэлектуалу".
"Нагадваем, што ў Еўропе XXI стагоддзя з палітычнымі апанентамі змагаюцца словам і канцэпцыямі, а не кіем і вердыктамі палітычных працэсаў", — дадае польская дыпламатычная служба.
У сваім паведамленні польскі МЗС заклікае беларускія ўлады "збочыць з дарогі пераследу ўласнага грамадства і вызваліць усіх вязняў сумлення".