На АЭС у Японіі адбыўся чарговы выбух

На АЭС “Фукусіма-1” у Японіі заявілі пра другі выбух на станцыі, які адбыўся ў трэцім энэргаблоку. Прадстаўнік японскага ўраду Юкіё Эдана заявіў, што рэактар ад выбуху не пацярпеў, і пагрозы падвышэння ўзроўню радыяцыі няма.
 
Першы выбух на “Фукусіме-1”, сістэма ахалоджвання якой была парушана ў выніку землятрусу 11 сакавіка, адбыўся ў суботу. Тады разбурыўся дах першага энэргаблоку.
 
Эксперты ў галіне ядзернай бяспекі кажуць пра тое, што паўтор сцэнарыя чарнобыльскіх падзеяў малаверагодны, бо японскія АЭС былі пабудаваныя паводле значна больш высокіх стандартаў.

Цяпер усе АЭС у Японіі спыненыя і ўлады абвясцілі пра паўсюдныя абмежаванні ў электразабеспячэнні, паведамляе ВВС.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі