На акцыі “Стоп-бензін” былі затрыманыя 4 чалавекі
Іх адвезлі ў Цэнтральны РАУС і склалі пратаколы за дробнае хуліганства.
Гэта Дзмітрый Грынкевіч, Яўген Сайчук, Ігар Бялоў і Юлія Лабацэвіч, паведамляе сайт “Вясны”. Дзмітрый Грынкевіч распавёў, што яго спачатку спынілі і адабралі правы, загадаўшы ехаць да Плошчы Перамогі. Там невядомыя ў цывільным адабралі ў яго ключ і давезлі на машыне да скверу Янкі Купалы. Менавіта адтуль затрыманых і дастаўлялі ў Цэнтральны РАУС.