На месяц забароненая лоўля шчупака
Ад 1 сакавіка ва ўсіх вадаёмах Беларусі.
Такая мера ўводзіцца ў сувязі з нерастам гэтага віду. Рыбакі, якім на кручок трапіўся шчупак, адразу павінны адпусціць рыбіну ў ваду. За ігнараванне гэтых правілаў прадугледжваецца штраф памерам ад 500 тысяч да 1 мільёна рублёў. Акрамя таго, дадаткова патрэбна будзе заплаціць штраф за шкоду навакольнаму асяроддзю — да 500 тысяч рублёў.
Забарона на лоўлю шчупака будзе знятая праз месяц — 31 сакавіка, інфармуе Першы тэлеканал.
Фота — bymedia.net