На падрыхтоўку спартсмэнаў да Алімпіяды Беларусь патраціла 120 мільярдаў
Аб гэтым расказаў дарадца кіраўніка Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў.
Ён займае таксама пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Заічкаў распавёў таксама, што Беларусь на дадзены момант атрымала акрэдытацыю на Гульні ў Лондане для 175 спартсменаў. Колькі было патрачана грошай на кожнага з іх – невядома, паведамляе БелТА.
Нагадаем, што Алімпіяда ў Лондане пачынаецца ўжо ў бліжэйшую пятніцу – 27 ліпеня. Беларускія спартоўцы плануюць прывезці адтуль 25 медалёў.