На парадзе да Дня Перамогі не будзе авіяцыі і цяжкой тэхнікі
Вайскоўцы абяцаюць замяніць яе калонай рэтра-тэхнікі.
“Вайсковай авіяцыі сёлета на парадзе да Дня Перамогі не будзе. Усе палёты, якія зараз выконваюцца, — планавыя”, — расказваюць Еўрарадыё у прэс-службе Мінабароны.
Палёты вайсковых самалётаў над горадам мінчукі заўважылі каля 12-й гадзіны дня 16 красавіка. Падрабязнасці пра ўрачысты парад, прысвечаны 9 траўня, у Міністэрстве абароны абяцаюць раскрыць непасрэдна перад самім святкаваннем.