На пажары ў Мінску выратавальнікі эвакуявалі 15 чалавек (фота)

Як паведамляе сайт выратавальнікаў, загарэлася кватэра на першым паверсе пяціпавярховага дома на вуліцы Народнай.

Як выявілі выратавальнікі, загарэліся рэчы ў жылым пакоі трохпакаёвай кватэры. У самой кватэры на момант пажару нікога не было. Аднак меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць пры паленні.

З кватэраў над той, дзе адбыўся пажар, выратавальнікі эвакуявалі 15 чалавек, з іх два дзіцяці да двух гадоў.

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі