На прагляд у БАТЭ прыбыў легіянер з Арменіі
Завену Бадаяну меней чым праз месяц споўніцца 22 гады, ён гуляе за дыліжанскі клуб “Імпульс”, каманду вышэйшай лігі.
У БАТЭ футбаліст прабудзе да 7 снежня, пасля чаго і вырашыцца яго далейшы лёс, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба. Тым часам усе трое бразільцаў, якія прыехалі на прагляд раней, з’ехалі з Беларусі ні з чым. У БАТЭ хацелі трапіць Майкан Каліжуры, Іван Шаўер дэ Сантана і Феліпэ Барэта Карэа.