На юнацкай зімовай Алімпіядзе Беларусь заваявала першы медаль

Як паведамляе "Прессбол", беларус заваяваў срэбраны медаль. З вынікам 1 хвіліна 17,824 секунды ён прабег дыстанцыю 500 метраў. "Золата" выйграў кітайскі спартовец Лю Ань (1.15,50), бронза ў японца Тасіхіра Какуі.

Раману 15 гадоў, ён трэніруецца ў Сяргея Мініна ў канькабежным цэнтры на "Мінск-Арэне". Юнацкая Алімпіяда, якая праходзіць у аўстрыйскім Інсбруку, стала для хлопца першым міжнародным стартам у кар'еры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі