Надзеі Астапчук выклікалі "хуткую дапамогу"
Учора, калі з'явілася інфармацыя, што ў яе адбіраюць залаты медаль Алімпіяды, спартсменцы стала кепска.
"Лекары нашпігавалі заспакойлівымі прэпаратамі", — кажа Астапчук у інтэрв'ю газеце "Прессбол". Каля Надзеі Астапчук увесь час дзяжураць сябры.
Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў медаль у Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік. Штурхальніца ядра здала аналізы 5 жніўня, напярэдадні спаборніцтваў. Цяпер спартоўка выкрасленая са спісу ўдзельніц Алімпіяды. У яе забяруць медаль і алімпійскі дыплом. Залаты алімпійскі медаль у штурханні ядра сярод жанчын пяройдзе новазеландцы Валеры Адамс.
Фота — daylife.com