Недалёка ад Беларусі з'явіцца яшчэ адна АЭС
Яе плануюць пабудаваць у Смаленскай вобласці Расіі, каля Дзеснагорску, паблізу ад ужо дзейнай АЭС.
Пра планы наконт новай станцыі на Смаленшчыне заявіў гендырэктар "Расатама" Сяргей Кірыенка, інфармуе сайт "Смоленск-новости". Актыўная фаза будаўніцтва прызначаная на 2018 год. Першую энэргію ад новай АЭС мяркуюць атрымаць у 2024 годзе.
Пры гэтым спыняць цяперашнюю Смаленскую АЭС не плануецца.