Някляева ўпершыню дапыталі пасля змяшчэння пад хатні арышт
Першы допыт пасля змяшчэння пад хатні арышт экс-кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева прайшоў у панядзелак.
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла адвакатка Тамара Сідарэнка.
Паводле яе слоў, допыт праходзіў у будынку КДБ, ён доўжыўся каля гадзіны. Сідарэнка адзначае, што Уладзімір Някляеў "адчувае сябе лепш, чым калі ўтрымліваўся пад вартай". Аднак ў яго з'явіліся праблемы са страўнікам.
Тамара Сідарэнка кажа, што бліжэй да 19-га лютага, калі будзе заканчвацца тэрмін следства, будзе ставіцца пытанне працягваць яго ці ўжо даваць магчымасць адвакатам і іх падаабаронным знаёміцца з матэрыяламі справы. Сама Сідарэнка мяркуе, што найхутчэй тэрмін следства будзе працягнуты.