БАТЭ прайграў "Барселоне” з лікам 0:5 (фотарэпартаж+відэа)
У сераду на мінскім стадыёне "Дынама" прайшоў матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. Каманда Віктара Ганчарэнкі супрацьстаяла славутай "Барселоне".
Цуду не адбылося. Барысаўчан хапіла толькі на 19 хвілін. Затым у браму Гутара ўляцела пяць галоў — Валадзько (аўтагол), Радрыгес, двойчы Месі і Вілья пад заслону. У другім тайме БАТЭ мела нядрэнны шанец забіць хаця б адзін гол, аднак не лёс.
Назіралі за разгромам БАТЭ 35 тысяч заўзятараў, абсалютная большасць з якіх не сышла са стадыёна нават нягледзячы на надакучлівы халодны дождж і надзвычай невыразную гульню барысаўчан.
У іншай сустрэчы нашай групы "Мілан" абыграў "Вікторыю" з лікам 2:0. БАТЭ з адным балам зараз займае апошнюю пазіцыю ў турнірнай табліцы.
Зорка сустрэчы — Ліянэль Месі.
Трэнер жоўта-сініх Віктар Ганчарэнка.