Палітвязень Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку
Ён пратэстуе супраць таго, што 16 лістапада яго пасадзілі ў штрафны ізалятар.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", адміністрацыя івацэвіцкай калоніі абвінаваціла палітвязня ў непадпарадкаванні.
Нагадаем, што Аўтуховіча асудзілі на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі строгага рэжыму за знойдзеныя ў яго 5 патронаў. Палітвязень не ідзе на супрацоўніцтва з кіраўніцтвам папраўчай установы і дапамагае іншым асуджаным змагацца за свае правы.