Паручальніцтвы за Бяляцкага падпісалі ўжо больш за 100 чалавек (абноўлена)
Вінаватым сябе бяляцкі не лічыць. Пра гэта распавялі яго паплечнікі Ўладзімір Лабковіч і Тацяна Равяка.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, 8 жніўня арыштаваны праваабаронца сустрэўся са сваім адвакатам. Бяляцкі не скардзіўся ні на здароўе, ні на ўмовы ўтрымання.
Ён таксама паведаміў, што паручальніцтвы за вызваленне праваабаронцы падпісалі ўжо больш за 100 чалавек. Гэта вынік першага дня збору подпісаў. Подпісы збіраюць не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнахТаксама Міжнародная федэрацыя правоў чалавека хоча пачаць збор подпісаў у падтрымку Бяляцкага сярод аўтарытэтных людзей па ўсім свеце.
Сваёй пазіцыі Бяляцкі не змяніў – ён не лічыць сябе вінаватым. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка.
Равяка: “Алесь не лічыць сябе вінаватым. Ён не забіраў грошы, ён не ўтойваў даходы. Гэтыя грошы, якія зараз яму інкрымінуюць як утойванне пададкаў, як тое, што гэта быў яго асабісты прыбытак, гэтыя грошы былі выключна патрачаны на праваабарончую дзейнасць: на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій, іх сем’ям”.
Равяка адзначыла, што невядома, ці сёння адбываюцца нейкія следчыя дзенні з Бяляцкім.