Паўла Севярынца накіроўваюць на "хімію" ў Пружанскі раён
На Віцебшчыне палітыку, асуджанаму па "справе 19 снежня", не знайшлося месца. Таму яго накіравалі на Брэстчыну.
Як паведамляе прэс-служба БХД, адбываць пакаранне Севярынец будзе ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Купліна Пружанскага раёна. Прыбыць у вёску Купліна ён павінен ужо ў чацвер, 11 жніўня.
Нагадаем, яшчэ ўчора Севярынцу казалі, што адбываць пакаранне ён будзе ў Віцебскай вобласці. Палітык асуджаны на тры гады "хіміі".