Правесці Працэсію Божага Цела ў Мінску па традыцыйным маршруце не дазволі

Замест стаўшага ўжо традыцыйным маршрута (ад касцёла св. Роха на Залатой Горцы па тратуары ўздоўж праспекта Незалежнасці да Чырвонага касцёла) гарадскія ўлады накіроўваюць працэсію па тратуарах вуліц Казлова, Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай і Свярдлова.

Дадзены маршрут уяўляе сабою вузкія тратуары, вялікую колькасць машын на тратуарах, шматлікія светлафоры, трамваі і рынак. У некаторых месцах вядуцца рамонтныя працы, у сувязі з чым на зямлі ляжаць трубы, а навокал раскопаныя ямы.

У працэсіі будуць удзельнічаць дзеці з усіх мінскіх парафій, якія будуць апрануты ў белае адзенне. 

У атрыманым адказе ад Мінгарвыканкама таксама гаворыцца толькі пра адзін прыпынак каля Чырвонага касцёла. Гэта, як адзначае Мітрапаліт Кандрусевіч, з’яўляецца прамым умяшальніцтвам у правядзенне літургіі свята, якая прадугледжвае чатыры прыпынкі (чатыры алтары), дзе абвяшчаецца Евангелле.

"Незразумелае рашэнне гарадскіх уладаў — гэта непавага да вернікаў, — падкрэслівае арцыбіскуп Кандрусевіч. — Такое рашэнне не спрыяе кансалідацыі нашага грамадства, бо што можна казаць вернікам, якія не перастаюць тэлефанаваць і з трывогаю пытацца ў святароў: чаму? Тым больш, ніхто з гарадскіх уладаў не запрасіў прадстаўнікоў Касцёла, каб абмеркаваць маршрут", паведамляе Сatholic.by




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі