Прэм'ер Мясніковіч адкрыў Лядовую арэну ў Горках (фота)
Яе ўмяшчальнасць больш за 560 гледачоў. Трэніравацца там адначасова змогуць да 100 спартсменаў.
Мясніковіча суправаджалі кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік і старшыня Горацкага райвыканкама Ігар Макар.
У спартыўнай зале могуць праводзіцца спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе і гандболе. Абедзве залы абсталяваныя вялікімі электроннымі табло, паведамляе сайт horki.info.
На другім паверсе новага спартыўнага аб'екта ёсць буфет.
Фота — horki.info