Прэзідэнт Сербіі сустрэнецца ў Мінску з Мясніковічам, Рубінавым, Гумінскім
Таміслаў Нікаліч прыляцеў у Беларусь з двухдзённым афіцыйным візітам.
Як паведамляе БЕЛТА, на 12 сакавіка запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Таміслава Нікаліча ў вузкім і пашыраным складах.
Сербскія СМІ дадаюць, што іх прэзідэнт таксама сустрэнецца ў Мінску з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, старшынём Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым і намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім.