П'яны бізнэсовец на аўтамабілі прарываўся праз мяжу з Літвы ў Беларусь

Мінскі бізнэсовец на "БМВ-Х6" ехаў са сваёй 20-гадовай дачкой, якая кіравала аўтамабілем. Ён не схацеў губляць час у чарзе і загадаў, каб дачка аб'ехала іншыя машыны. На патрабаванне памежнікаў вызваліць праезд ён не рэагаваў.

У выніку на месца выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Мужчыну затрымалі, яго прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху і дробнае хуліганства, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі