Расія дасць Беларусі крэдыт на АЭС і газ па 164 долара
А доўг Беларусі за спажытае блакітнае паліва будзе рэструктурызаваны.
Сума крэдыту на будаўніцтва Астравецкай АЭС складзе да 10 мільярдаў долараў, тэрмін вяртання 15 год. Пра гэта заявіў сёння прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін на паседжанні прэзідыума расійскага ўраду, перадае РИА Новости.
Паводле Уладзіміра Пуціна, будзе рэструктурызаваны і сёлетні доўг Беларусі за газ. Яго перанясуць на наступны год — “праз няпростую сітуацыю ў беларускай эканоміцы”.
Завінавачанасць утварылася, бо Беларусь набывала газ па 244 долара за тысячу кубаметраў. А кантрактная цана складала 279 долараў. У першым квартале 2012 года Мінск будзе плаціць за расійскі газ усяго 164 долара за тысячу кубаметраў.