Рускамоўная кніга Някляева на Мінскі кніжны кірмаш не трапіць?
Сёлета ў Мінскім кніжным кірмашы-выставе не будзе прымаць удзел маскоўскае выдавецтва "Время".
Папярэднія некалькі гадоў выдавецтва актыўна ўдзельнічала ў гэтым мерапрыемстве.
Нагадаем, што менавіта "Время" ўвосень 2010 года выдала зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Окно". У мінскіх кнігарнях у продажы ёсць толькі гэтая кніга паэта і экс-кандыдата ў прэзідэнты.
Раней маскоўскае выдавецтва радавала беларускіх аматараў кнігі зборнікам вершаў Рыгора Барадуліна і зборам твораў Васіля Быкава.
Аб прычынах няўдзелу ў Мінскім кніжным кірмашы супрацоўнікі выдавецтва абяцалі распавесці Еўрарадыё ў хуткім часе. Сачыце за навінамі Еўрарадыё!