Сенатар Макейн назваў Лукашэнку "брутальным тыранам"
Сенатар ЗША Джон Макейн, які знаходзіцца з візітам у Літве, на сустрэчы са студэнтамі ЕГУ ахарактарызаваў Аляксандра Лукашэнку як брутальнага тырана.
"Адным з вашых пытанняў было наконт таго, што мы думаем пра Лукашэнку. Я думаю, што ён бязлітасны, жорсткі, брутальны тыран, якія насамрэч выбраў няправільны бок. Раней ці пазней, я думаю, беларусы здолеюць скарыстацца асноватворнымі правамі, якія гарантуюцца натуральным чынам усім. Падзеі, якія мы назіраем на Блізкім Усходзе, напрыклад, у Егіпце, іншых краінах свету, вельмі небяспечныя, але яны таксама паказваюць, што ніводная дзяржава не можа выстаяць, калі не дае грамадзянам асноватворныя правы", — адказаў Макейн на пытанне аднаго студэнтаў, перадае delfi.